23 лiстапада 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Літвы: «Запрашаць Лукашэнку ў Вільню немэтазгодна»

15

Андрус Кубілюс выступіў супраць запрашэння беларускага дыктатара на святкаванне 20-годдзя незалежнасці Літвы.

Пра гэта, як паведамляе агенцтва «Балтінфарм», кіраўнік літоўскага ўрада заявіў у эфіры радыёстанцыі Ziniu radijas.

Як нагадвае БелаПАН, 11 студзеня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ паведаміла, што «сур'ёзна разважае» над магчымасцю запрашэння кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева на 20-годдзе незалежнасці Літвы ў сакавіку.

Андрус Кубілюс адзначыў, што цалкам падтрымлівае рашэнне кіраўніка дзяржавы запрасіць на святкаванне прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева. «Несумненна, запрашэнне кіраўнікоў суседніх дзяржаваў на гэткае важнае для Літвы мерапрыемства з'яўляецца слушным рашэннем. Ці прыедзе на гадавіну аднаўлення нашай незалежнасці прэзідэнт Расеі, сказаць сёння цяжка. Яго рашэнне будзе залежыць ад яго асабістага пункту гледжання на гэтае пытанне і ад таго, наколькі важная для РФ дата, якую мы будзем адзначаць», — сказаў Кубілюс. Пры гэтым ён падкрэсліў, што факт прыняцця Мядзведзевым запрашэння быў бы ўспрыняты ў Літве з радасцю.

У той жа час, адзначыў літоўскі прэм'ер, запрашэнне Лукашэнкі мае ў гістарычным і міждзяржаўным кантэксце «крыху іншае адценне», бо ў Еўразвяза маюцца патрабаванні да Беларусі ў сферы захавання правоў чалавека.

«Мне падаецца, што, перш чым рабіць такі крок, нам варта атрымаць вычарпальную кансультацыю ў дыпламатычных колах», — заявіў Кубілюс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках