25 снежня 2024, Серада, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнічка беларускага ЦВК Ярмошына: «Я чалец каманды Лукашэнкі»

71
Кіраўнічка беларускага ЦВК Ярмошына: «Я чалец каманды Лукашэнкі»

«Колькі запатрабуе кіраўнік дзяржавы, я буду займаць гэтую пасаду», - заявіла невыязная старшыня ЦВК Беларусі.

Такая заява Лідзіі Ярмошынай прагучала ў інтэрв'ю «Еўрарадыё», дзе яна каментавала вызначэнне даты «выбараў» у мясцовыя Саветы – 25 красавіка 2010 года. Адпаведны ўказ падпісаў учора Аляксандр Лукашэнка.

Адказваючы на заўвагу, што вынікі ўсіх выбараў у Беларусі, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам Ярмошынай, прызнаныя міжнароднай супольнасцю сфальсіфікаванымі, кіраўнічка ЦВК адказала:

«Я толькі прызначаны «казёл адпушчэння». Я да іх і не прыслухваюся. Упэўненая, што я дзейнічала сумленна і справядліва…. Абвінавачваюць, але яны ж цудоўна ведаюць, што Ярмошына не лічыць галасы. Яна толькі фіксуе і перадае атрыманы вынік выбараў. Таму фальсіфікаваць асабіста я нічога не магу… Я — чалец каманды дзеючага кіраўнікі дзяржавы. А чалец каманды не прымае самастойнага рашэння, колькі яму займаць тую ці іншую пасаду. Таму, колькі палічыць неабходным кіраўнік дзяржавы, я буду займаць гэтую пасаду», - заявіла Ярмошына.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, усе выбарчыя кампаніі, якія праводзіліся ў Беларусі з 1996 года, прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Зыходзячы з гэтага, Лукашэнка не лічыцца легітымным прэзідэнтам з 1999 года. Тым не менш, на непрызнаным міжнароднай супольнасцю рэферэндуме 2004 года ён надаў сабе права абірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў і рэферэндумаў кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына ўнесеная ў спіс неўяздных у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках