26 снежня 2024, Чацвер, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

7 сакавіка ў Менску выступіць гурт Rammstein

27

Канцэрт знакамітага нямецкага гурта адбудзецца на галоўнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Менск-Арэна».

Арганізатарам канцэрта, які пройдзе 7 сакавіка ў беларускай сталіцы, выступае сталічны Палац Рэспублікі.

Як паведамілі БелаПАН арганізатары канцэрта, плануецца, што квіткі паступяць у продаж 21 студзеня. Чакаецца, што іх кошт складзе ад 80 да 300 тыс. рублёў. Пытанне, хто будзе выступаць «на разагрэве» ў Rammstein, пакуль узгадняецца.

Інфармацыя пра выступ Rammstein у беларускай сталіцы таксама пацвярджаецца на афіцыйным сайце гурта. Менск уключаны ў спіс гарадоў сусветнага тура гурта ў рамках выхаду новага альбома Liebe ist fur alle da. У якасці калектыву, які выступіць на «разагрэве» на сайце называецца амерыкана-нарвежскі індастрыял-гурт Combichrist, які выступіць разам з Rammstein і на іншых еўрапейскіх канцэртах тура.

У канцы студзеня Rammstein пасля невялікага перапынку аднаўляюць свой маштабны гастрольны тур, у рамках якога ў канцы лютага дадуць канцэрты ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, 4 сакавіка - у Рызе, 5 сакавіка - у Вільні, 9 сакавіка - у Кіеве. Прычым у Маскве Rammstein прынялі рашэнне даць два канцэрты ў сувязі з тым, што на запланаванае шоў 28 лютага ўсе білеты былі раскуплены за першы месяц продажаў.

Гурт Rammstein быў створаны ў студзені 1994 года. Музычны стыль калектыву злучае ў сабе элементы індастрыял-метала і традыцыі нямецкай цяжкай музыкі. Rammstein - адзін з самых папулярных рок-гуртоў Нямеччыны, шырока вядомы і ў астатнім свеце. Амаль усе песні калектыву выконваюцца на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічным шоў і эпатажнымі тэкстамі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках