25 снежня 2024, Серада, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васілевіч пра падаражэнне аўто: «Калі ўступаюць у шлюб, хтосьці губляе частку сваёй аўтаноміі»

44

Генпракуратура не бачыць парушэнняў правоў беларусаў у сувязі з павелічэннем пошлін на аўтамабілі ў рамках Мытнага саюза.

«Напэўна, грамадзяне панясуць страты, але па іншых напрамках яны выйграюць», - такім чынам, як паведамляе «Інтэрфакс», Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч адказаў на пытанне пра тое ці лічыць Генпракуратура парушэннем правоў грамадзян рэспублікі павелічэнне пошлін на аўтамабілі ў сувязі з уступленнем у Мытны саюз на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Пры гэтым Васілевіч дадаў, што да саюзу імкнуцца шмат якія дзяржавы ў свеце. «Але, безумоўна, калі ў шлюб ўступаюць, то хтосьці губляе частку сваёй аўтаноміі», - сказаў Васілевіч.

Як паведамлялася раней, пошліны на ўвоз транспартных сродкаў фізічнымі асобамі з 1 ліпеня бягучага года вырастуць да ўзроўню аналагічных расейскіх пошлін. Зараз, як і ў 2009 годзе, абкладанне мытнымі плацяжамі легкавых аўтамабіляў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання, ажыццяўляецца ў Беларусі ў ільготным рэжыме, па адзіных стаўках мытных пошлін і падаткаў, згодна з указам прэзідэнта Беларусі N503 ад 15 кастрычніка 2007 года.

Стаўкі мытных пошлін на аўтамабілі, што ўвозяцца фізічнымі асобамі, у Расейскай Федэрацыі значна вышэйшыя за дзеючыя ў Беларусі. Так, аўтамабілі, што былі ў эксплуатацыі, вар'іруюцца ў Расеі ад 1,5 еўра за 1 см куб. да 5,8 еўра за 1 см куб., у залежнасці ад працоўнага аб'ёму рухавіка.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, беларускія аўтадылеры пачалі працу ў 2010 годзе спачатку з спынення продажаў, а затым з павелічэння цэн. Кошты выраслі на 20-30% у параўнанні з 2009 годам.

З 1 ліпеня таксама вырастуць пошліны на ўвоз транспартных сродкаў да ўзроўню аналагічных расейскіх і для фізічных асоб.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках