26 снежня 2024, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Царква «Новае жыццё» павінна заплаціць 260 мільёнаў рублёў штрафу

16

Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя даў гнанай царкве два месяцы, каб тая аплаціла штраф.

Юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін паведаміў «Радыё Свабода», што ў менскім Камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яму прапанавалі падпісаць пратакол, паводле якога царкву аштрафавалі на 260 мільёнаў рублёў.

Луканін адмовіўся яго падпісаць, калі яму сказалі, што калі на працягу двух месяцаў вернікі не заплацяць гэты штраф, справу перададуць у суд.

Акрамя таго, вернікі павінны яшчэ заплаціць штраф за тое, што нібыта зрабілі шкоду прыродным рэсурсам.

Нагадаем, у канцы снежня мінулага года каля будынка царквы «Новае жыццё» з'явіліся супрацоўніцы Камітэта прыродных рэсурсаў, якія паведамілі, што ім трэба ўзяць пробы глебы. Юрыст царквы адзначае, што пробы яны бралі на месцы, дзе рухаецца транспарт.

Пасля гэтага вернікам налічылі суму шкоды ў памеры 260 мільёнаў рублёў, спаслаўшыся на тое, што ў глебе было знойдзенае аўтамабільнае паліва. Па словах Луканіна, акрамя таго, што з вернікаў хочуць спагнаць 260 мільёнаў рублёў, іх чакае штраф да 300 базавых велічыняў.

На думку вернікаў, такім чынам гарадскія ўлады прымушаюць іх спыніць барацьбу за свой будынак.

«Паколькі вернікі прайгралі ўсе суды, змагаючыся за сваю маёмасць, у любы момант могуць прыйсці спецпрызнаўцы і гвалтоўна адабраць храм», - сказаў Луканін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках