На месца Навумава прызначаны Швабоўскі
3- 21.01.2010, 17:02
Выконваючым абавязкі старшыні Федэрацыі хакея Беларусі прызначаны Уладзімір Швабоўскі, які раней займаў пасаду спартыўнага дырэктара федэрацыі.
Такое рашэнне было прынята на справаздачна-выбарчай канферэнцыі ФХРБ, якая праходзіла ў Менску 21 студзеня, паведамляе «Інтэрфакс».
Адзіным кандыдатам, вылучаным на пасаду кіраўніка беларускага хакея, быў старшыня Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» Юры Бародзіч, аднак ён узяў самаадвод.
Па прапанове прадстаўнікоў ХК «Хімік», ранейшы кіраўнік ФХРБ Уладзімір Навумаў атрымаў статус ганаровага старшыні Федэрацыі.
Як паведамлялася раней, Уладзімір Навумаў заявіў пра сваё рашэнне сысці з пасады старшыні ФХРБ 18 снежня, на паседжанні выканкама федэрацыі. Ён пакінуў пасаду кіраўніка ФХРБ «у сувязі з пераходам на новае месца працы».
Наступную справаздачна-выбарчую канферэнцыю запланавана правесці ў сярэдзіне сакавіка.