23 лiстапада 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года (Фота)

7

22 студзеня актывісты апазіцыі адзначылі ўгодкі пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

У некалькіх раёнах Менска (на вуліцах Свярдлова, Магілёўскай, Нямізе, праспекце Дзяржынскага) на заснежаных схілах актывісты «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» і «Моладзі БНФ» зрабілі надпісы чырвонай фарбай: «1863 - АДВАГА», «1863 - ГОНАР», «1863 - ВОЛЯ», «1863 - ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»

Як паведамляе «Радыё Свабода», мэта акцыі - прыцягнуць увагу мінакоў да каштоўнасцяў, за якія змагаліся нашыя знакамітыя продкі, і сцвердзіць пераемнасць змагання за свабоду і незалежнасць Беларусі.

Нагадаем, што Кастусь Каліноўскі — кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Беларусі супраць царызму ў 1863-1864 гадах. Ён са сваімі аднадумцамі імкнуўся прыцягнуць сялянаў да барацьбы за волю, зямлю і народаўладдзе, заклікаў таксама да стварэння самастойнага беларускага ўрада, незалежнага ад Расеі і Польшчы. Падчас паўстання на тэрыторыі Беларусі адбылося 56 баёў і баявых сутычак з царскімі войскамі, але ўжо да верасня 1863 года паўстанне было задушанае. 128 чалавек, у тым ліку Каліноўскі, былі пакараныя смерцю. Выступы супраць царызму мелі месца яшчэ і ў 1864 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках