24 снежня 2024, aўторак, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расеяй падобны да шызафрэніі

26
Нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расеяй падобны да шызафрэніі

Такую ацэнку адносінам Беларусі і Расеі ў нафтагазавай сферы дала былы экс-міністр замежных спраў Эстоніі Крысційна Оюланд.

Былы міністр замежных спраў Эстоніі, дэпутат Еўрапарламента ад эстонскай Партыі рэформаў і член камісіі ЕП па правах чалавека Крысційна Оюланд вядомая сваёй прыхільнасцю да дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Інтэрв'ю з палітыкам было размешчана на сайце «Новая Еўропа».

Закранаючы пытанне стасункаў афіцыйнага Менска з Еўропай, дэпутат Еўрапарламента, якой улады Беларусі неаднаразова адмаўляліся выдаваць візу для ўезду ў краіну, заявіла:

«У дадзеным выпадку мы гаворым пра міжнародныя абавязацельствы Беларусі, якія добраахвотна ўзялі на сябе беларускія ўлады. Дыктаваць што-небудзь ці вучыць чаму-небудзь ніхто нікога не збіраецца.

Калі казаць пра змены, якія адбыліся апошнім часам у Беларусі, то яны вельмі неабходныя ў першую чаргу для падвышэння канкурэнтаздольнасці краіны на сусветных рынках. Бясспрэчна, гэта цяпер галоўная праблема, якая стаіць перад Беларуссю.

Але трэба адзначыць, што на дадзены момант прагрэс у адносінах да дэмакратызацыі грамадства і ў галіне правоў чалавека вельмі малы. Нам з Еўропы здаецца, што страхі ўладаў перад гэтымі працэсамі відавочна перабольшаныя.

Як зрэшты, і страх перад Крысційнай Оюланд. Візіт Оюланд у Менск па ідэі не павінен быў выклікаць ніякіх стыхійных бедстваў, ні тарнада, ні цунамі, ні чаго яшчэ. На мой погляд, гэта нармалёва, калі дыялог ідзе паміж людзьмі, у якіх розныя погляды. Але, мабыць, на думку беларускіх уладаў гэта не так».

Ацэньваючы той факт, што беларускаму «парламенту» дагэтуль не вярнулі статус спецыяльна запрошанага ў Раду Еўропы, Крысційна Оюланд заявіла:

«Статус спецыяльна запрошанага ў Раду Еўропы патрабуе, каб краіна адпавядала вызначаным патрабаванням. У Еўропе няма жадання заганяць Беларусь у ізаляцыю. Проста Менску трэба імкнуцца адпавядаць гэтым патрабаванням. Патрэбны дыялог, гэта ў інтарэсах беларускага народа», - сказала дэпутат ЕП.

Адносна канфлікту Расеі і Беларусі аб пошлінах на пастаўкі расейскай нафты, палітык адзначыла: «Нафтагазавы канфлікт паміж Лукашэнкам і Пуціным падобны да шызафрэніі. Людзі абвесцілі аб пабудове «саюзнай дзяржавы», але нармалёвыя адносіны, у тым ліку і ў энергетычнай сферы, будаваць не хочуць. Вядома, у такіх умовах непазбежны канфлікт.

Спачатку ім трэба разабрацца са сваімі жаданнямі. Вырашыць, ці трэба ім увогуле «саюзная дзяржава», - сказала дэпутат.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках