27 снежня 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыбыў туркменбашы Бердымухамедаў

12

Гурбангулы Бердымухамедаў наведвае Беларусь упершыню.

У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у Туркменістане. Тады былі вызначаныя асноўныя накірункі супрацоўніцтва двух краінаў. У прыватнасці, была створаная база для сумеснай працы дзяржаўнага канцэрна «Туркменхімія» і ААТ «Белгархімпрам», праведзеная праца па ўзгадненні і падпісанні кантракту на будаўніцтва горана-абагачальнага комплексу. У цяперашні час кантракт падпісаны. Для навучання ў Беларусь накіроўваюцца туркменскія студэнты.

Акрамя таго, Беларусь паставіла ў Туркменістан 1,5 тыс. трактароў «Беларус», 500 адзінак тэхнікі па кантракце з «Лідсельмаш». Падрыхтаванае пагадненне аб адкрыцці гандлёвых дамоў Туркменістана ў Беларусі, а таксама беларускіх гандлёвых дамоў у Туркменістане. Наладжаныя рэгулярныя (два разы ў тыдзень) авіязносіны па маршруце Менск-Ашхабад. Акрамя таго, беларускі бок зацікаўлены ў будаўніцтве ўчастку чыгункі ў Туркменістане. Беларусь будзе ўдзельнічаць у міжнародным тэндэры на абсталяванне чыгуначнай станцыі.

Вядзецца супрацоўніцтва ў сферы турызму і культуры. Так, на буйной выставе ў Туркменістане была арганізаваная беларуская экспазіцыя, плануецца правесці Дні культуры Туркменістана ў Беларусі і Дні Культуры Беларусі ў Туркменістане. Бакі лічаць перспектыўным супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогіяў. Зараз абмяркоўваецца пытанне стварэння ў межах міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве падкамісіі па навуцы і тэхналогіях.

Нагадаем, што зараз паміж Расеяй і Беларуссю распачаўся скандал у сувязі з пошлінамі на пастаўкі расейскай нафты. Візіт Лукашэнкі ў Туркменістан, дарэчы, адбыўся ў момант «газавага» канфлікту з Расеяй. Тады эксперты заявілі, што кіраўнікамі магла без ўсялякіх сумневаў абмяркоўваецца тэма магчымых газавых паставак у Беларусь. Аднак, лічаць эксперты, такі праект не спрацуе таму, што не ўзгодненыя пытанні транзіту газу па тэрыторыі Расеі, і для Беларусі газ прыйдзе ўжо па высокіх коштах, магчыма, нават больш высокіх, чым, уласна, расейскі газ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках