25 снежня 2024, Серада, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка збіраецца судзіцца са старшынём Віцебскага гарвыканкама

14

Апазіцыянер, які павесіў сцяг на галоўнай ёлцы Віцебска, лічыць, што яго ўчынак названы ў мясцовых СМІ хуліганскім па распараджэнні Віктара Нікалайкіна.

Як паведамляе «Радыё Свабода», старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін правёў з журналістамі адмысловую нараду. Віцебскі актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка ўзгадвае, што ў хуткім часе пасля гэтай нарады ў трох віцебскіх газетах з’явіліся артыкулы, дзе яго, як лічыць апазіцыянер, свядома прынізілі і абразілі яго гонар і годнасць.

Асабліва абразлівым ён лічыць артыкул «Каму дрэнна, калі нам добра» у газеце «Віцьбічы». У сувязі з гэтым апазіцыянер напісаў заяву ў Кастрычніцкі раённы суд, каб прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці рэдактара Ніну Тулінаву і аўтарку артыкула Наталлю Васільеву.

За знявагу гонару і годнасці актывіст патрабуе выбачэнняў, жадаючы, каб іх змясьцілі ў газеце «Віцьбічы» на той самай старонцы, дзе 14 студзеня з’явіўся паклёпніцкі, на думку Сяргея Каваленкі, артыкул.

Нагадаем, што 7 студзеня на вершаліне 35-метровай навагодняй ёлкі на плошчы Перамогі ў Віцебску з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. За гэта быў затрыманы 34-гадовы актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Пастановай пракурора Віцебска 10 студзеня апазіцыянер быў змешчаны ў СІЗА на два месяцы. У дачыненні да яго ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках