З-за ДТЗ у Менску ўтварыўся кіламетровы затор (Відэа)
8- 25.01.2010, 17:32
Аварыя адбылася на адным з самых ажыўленых участках дарогі - скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы.
«Форд» паспрабаваў праскочыць на чырвоны сігнал светлафора. У выніку, тры разбітыя машыны, пацярпелых - няма, паведамляе тэлеканал АНТ.
Усяго ў мінулыя выхадныя ў краіне адбылося 27 аварый. Загінулі 7 чалавек, 28 параненыя. Нярэдка за рулём аказваюцца нецвярозыя кіроўцы: толькі за тры дні дзяржаўтаінспэктары затрымалі 258 чалавек, якія селі за руль пасля ўжывання спіртнога.