27 снежня 2024, Пятніца, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ прыняла адстаўку Ушацкаса

3

26 студзеня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падпісала дэкрэт, якім прыняла адстаўку міністра замежных спраў.

Часова выконваючай абавязкі кіраўніка МЗС прызначаная міністр абароны Раса Юкнявічэне. Дэкрэт, падпісаны прэзідэнтам Літвы Далей Грыбаўскайтэ, уступае ў сілу з дня падпісання, паведамляе ru.DELFI.lt.

Прэзідыум кіруючай партыі Саюз айчыны - Хрысціянскія дэмакраты Літвы, якія складаюць касцяк кіруючай кааліцыі, падтрымаў кандыдатуру старшыні парламенцкага камітэта па замежных справах Аўдронюса Ажубаліса на пасаду міністра замежных спраў Літвы, адзначае Балтыйскае Інфармацыйнае агенцтва.

Нагадаем, што 21 студзеня гэтага года міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас, якому прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ выказала недавер, падаў заяву аб сыходзе.

«Прэзідэнт інфармавала, што ў цэлым праца з Ушацкасам была няўдалай і беспэрспэктыўнай, паколькі міністр страціў давер прэзідэнта», - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс. Са словаў прадстаўніка літоўскага прэзідэнта вынікае, што міністр быў занадта самастойным.

У сувязі з гэтым была згаданая гісторыя, якая адбылася ў пачатку года. МЗС Літвы ўручыў Беларусі ноту з-за таго, што Генпракуратура гэтай краіны адмовілася аказаць дапамогу ў расследаванні справы 13 студзеня. Пры гэтым літоўскі бок заявіў пра намер прыцягнуць да адказнасці грамадзян Беларусі - генерала Уладзіміра Усхопчыка і Станіслава Юонене.

Вігаўдас Ушацкас неаднаразова выказваўся аб тым, што Літва павінна будаваць свае адносіны з беларускімі ўладамі на аснове еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках