25 снежня 2024, Серада, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за Мытнага саюза ў Беларусі знікне «Баржомі»?

16

Прэм'ер-міністр Расеі запатрабаваў, каб праз межы адзінага Мытнага саюза не пранікалі тавары, якія маглі б стварыць праблемы на рынках краін-удзельніц.

«Трэба з калегамі дамаўляцца пра тое, каб усе ўдзельнікі гэтага працэсу, усе ўдзельнікі Мытнага саюза былі цалкам упэўненыя ў тым, што на нашу агульную мытную тэрыторыю паступаюць тавары па ўзгодненых працэдурах і па адзіных правілах, па адзіных мытных тарыфах», - перадае Прайм - ТАСС словы Уладзіміра Пуціна. Пры гэтым ён не ўдакладніў, якія тавары могуць быць названыя «праблемнымі».

У лік забароненых на расейскім рынку тавараў зараз, да прыкладу, уваходзяць грузінскія віна і «Баржомі». Іх пастаўкі Расея забараніла ў 2006 годзе, патлумачыўшы гэта шкоднымі рэчывамі, якія знаходзяцца ў напоях. 26 студзеня 2010 года ў інтэрв'ю выданню «Business Грузія» былы кіраўнік апарата грузінскага ўрада Каха Бендукідзэ адзначыў, што са стварэннем Мытнага саюза частка тавараў з Грузіі зможа пранікнуць на расейскі рынак.

«Расея не зможа забараніць увоз ні віна, ні «Баржомі» і нічога іншага! У рэшце рэшт, увязеш на поўнач Казахстана, і перавязеш у Арэнбургскую вобласць. Або ўвязеш у Беларусь, і перавязеш у Бранскую вобласць», - растлумачыў Бендукідзэ.

Расейскі прэм'ер назваў адным з асноўных пытанняў, якія трэба вырашыць удзельнікам Мытнага саюза, Расеі, Беларусі і Казахстана, «парадак расшчаплення мытных плацяжоў і - самае галоўнае - парадак залічэння гэтых грошай на нацыянальныя рахункі». У сваю чаргу, як перадае «Інтэрфакс», першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў заявіў, што «ідэальнай формулы расшчаплення мы прапанаваць не можам, паколькі вельмі высокія ператокі тавараў унутры Мытнага саюза, паміж нашымі дзяржавамі».

Раней паведамлялася, што імпартныя пошліны, атрыманыя ў рамках Мытнага саюза, мяркуецца назапашваць на адзіным рахунку Расеі, Беларусі і Казахстана, а затым размяркоўваць паміж краінамі. Планавалася, што расейскі бок будзе атрымліваць да 90 адсоткаў імпартных пошлін, Казахстан - 6-7 адсоткаў, а Беларусь - 3-4 адсоткі. Аднак пазначаная схема пакуль канчаткова не прынята.

Дакументы аб стварэнні з 1 студзеня Мытнага саюза былі падпісаныя ў канцы лістапада 2009 года. Паводле ацэнцы Інстытута народнагаспадарчага прагназавання РАН, выгада ад саюза складзе 400 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках