27 снежня 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Лукашэнкі прыехаў кіраўнік адміністрацыі Ахмадзінежада

10

Візіт адбываецца на фоне разгляду ў Кангрэсе ЗША акта «Аб уліку беларускіх паставак узбраенняў».

Кіраўнік адміністрацыі правіцеля Ірана прыбыў увечары 27 студзеня з трохдзённым візітам у Беларусь. «Падчас візіту ў Менск плануецца абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых палітычных і гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюмя дзяржавамі», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс» у амбасадзе Ірана ў Беларусі.

У дыпмісіі паведамілі, што праграмай візіту Эсфандзіяра Рахіма Машаі прадугледжаны сустрэчы ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, Савеце міністраў і Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Як ужо паведамляў сайт сharter97.org, толькі ўчора скончыўся двухдзённы візіт у Беларусь кіраўніка Туркменістана. Гурбангулы Бердымухамедаў і Аляксандр Лукашэнка падпісалі 10 гандлёва-эканамічных дамоў, аднак, пра тое ці былі дасягнутыя нейкія дамоўленасці ў энергетычнай сферы з-за канфлікту Беларусі з Расеяй адносна пошлін на пастаўкі нафты, нічога не паведамлялася. Тым не менш, яны падпісалі міжурадавае пагадненне аб ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Больш за тое, з 26 па 29 студзеня праходзіць афіцыйны візіт у Сірыю «парламенцкай» дэлегацыі Беларусі. Узначальвае беларускую дэлегацыю старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка.

У сувязі з візітам у Беларусь кіраўніка адміністрацыі Махмуда Ахмадзінежада, варта нагадаць, што неўзабаве ў Кангрэсе ЗША будзе разгледжаны законапраект «Аб уліку беларускіх паставак узбраенняў». У адпаведнасці з апублікаванымі дакладамі, Беларусь з'яўляецца буйным пастаўшчыком ракет, мінамётаў, супрацьтанкавых ўзбраенняў і мін палесцінскім экстрэмісцкім групоўкам і дзяржавам-спонсарам тэрарызму, такім як Іран і Сірыя, а таксама верталётаў Мі-24, артылерыйскіх сістэм і бранятэхнікі расейскай вытворчасці ураду Судана, танкаў камуністычнаму рэжыму ў Паўночнай Карэі, ваенных самалётаў і авіяцыйных рухавікоў у Іран.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках