24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на даляры ў 3 разы перавысіў прапанову

33

28 студзеня па выніках таргоў замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў свой гістарычны максімум.

Як паведамляе БелаПАН, курс даляра ЗША вырас на 4 рублі і склаў 2.886 рублёў.

Гэта з'яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты ў адносінах да беларускага рубля. Ранейшы складаў 2.882 рублі і ўпершыню быў зафіксаваны 13 ліпеня 2009 года.

Паводле дадзеных БВФБ, 28 студзеня на таргах далярам ЗША попыт у тры разы перавысіў прапанову. Удзел прынялі 24 банкі. Аб'ём здзелак склаў 31 млн. 559 тыс. (попыт - 31 млн. 563 тыс., прапанова - 10 млн. 259 тыс.).

У таргах расейскім рублём удзельнічала 24 банкі. Аб'ём здзелак склаў 312 млн. 808 тыс. (попыт - 197 млн. 467 тыс., прапанова - 312 млн. 808 тыс.), а курс знізіўся на 0,09 рубля і склаў 95,05 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах еўра прынялі ўдзел 23 банкі. Аб'ём здзелак склаў 8 млн. 489 тыс. (попыт - 8 млн. 489 тыс., прапанова - 3 млн. 400 тыс.), а курс вырас на 2 рублі і склаў 4.048 рублёў за еўра.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках