25 снежня 2024, Серада, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літаратурныя веды Януковіча і Лукашэнкі прыкладна аднолькавыя

43

Кандыдат у прэзідэнты Украіны ў дзяржаўным тэлеэфіры назваў Чэхава спачатку ўкраінскім пісьменнікам, а потым паэтам.

Віктар Януковіч абяцае ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Украіны падпісаць указ пра рэстаўрацыю дома-музея Антона Чэхава – «Белай дачы» ў Ялце», паведамляе «Радыё Свабода».

28 студзеня ў эфіры дзяржаўнай тэлекампаніі «Крым» Януковіч заявіў, што памятае пра юбілей Антона Паўлавіча Чэхава. Пры гэтым кандыдат у прэзідэнты ад партыі рэгіёнаў назваў Чэхава спачатку «ўкраінскім, расейскім пісьменнікам», а потым – паэтам.

«Я ведаю і памятаю пра тое, што гэтымі днямі святкуецца 150-годдзе творчасці Чэхава – украінскага, расейскага пісьменніка, а наогул, больш слушна сказаць: дзеяча сусветнай культуры» – сказаў Януковіч.

Ён паабяцаў у 2010 годзе падпісаць указ пра рэстаўрацыю музея ў Ялце, «каб жыхары Украіны і іншых краін, прыехаўшы ў Ялту, маглі пабачыць памятныя мясціны з біяграфіі і гісторыі гэтага цудоўнага паэта, вялікага паэта Антона Паўлавіча Чэхава», – сказаў Януковіч.

Нагадаем, што Аляксандар Лукашэнка гэтак жа ў свой час прызнаўся, што любіць вершы Васіля Быкава, а таксама прыгадаў гады вучобы Францішка Скарыны ў Пецярбургу.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках