Міхаіл Грабоўскі зламаў запясце
3- 4.01.2010, 9:39
Беларускаму форварду «Таронта» прыйдзецца прапусціць 6 тыдняў сезону НХЛ з-за сур'ёзнай траўмы.
У першым перыядзе матчу з «Калгары» (1:3) 2 студзеня Міхаіл Грабоўскі атрымаў пералом запясця.
Як адзначае isport.ua, у гэтым сезоне Грабоўскі правёў 42 матчы, у якіх закінуў 7 шайбаў і зрабіў 18 асістаў.
У лазарэце клуба апынуўся і яшчэ адзін нападаючы - Уэйн Прыма. У гульца «Кляновага Лісця» пашкоджанае калена і, паводле папярэдніх прагнозаў, ён вымушаны будзе прапусціць ад 2 да 4 тыдняў.
У гэтым сезоне Прыма правёў 35 матчаў, адзначыўшыся 2 галамі і 3 перадачамі.