25 снежня 2024, Серада, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» абвергнуў інфармацыю аб спыненні паставак нафты з Расеі

26
«Белнафтахім» абвергнуў інфармацыю аб спыненні паставак нафты з Расеі

«Нафта з Расеі паступае, прадпрыемствы працуюць у звычайным рэжыме», — заявіла прэс-сакратарка канцэрна.

Прадстаўніца «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка абвергла паведамленні, якія з'явіліся ў шэрагу СМІ, аб спыненні паставак расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў інтэрв'ю БелаПАН. Раней агенцтва Reuters са спасылкай на расейскіх нафтатрэйдараў паведамляла, што Расея з 2010 года спыніла пастаўкі нафты на беларускія перапрацоўчыя заводы. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджалася - у канцы 2009 года расейскія чыноўнікі абяцалі, што не будуць перакрываць трубу.

Між тым у наваполацкім ААТ «Нафтан» і на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе сітуацыю з пастаўкамі сыравіны з Расеі каментаваць адмовіліся.

Як паведамлялася раней, Беларусь і Расея так і не змаглі падпісаць пагадненне аб умовах пастаўкі нафты ў запланаваны тэрмін, 30—31 снежня. Расея абвесціла пра рашэнне пастаўляць нафту ў Беларусь з 1 студзеня 2010 года, уключаючы ў кошт 100% стандартнай экспартнай пошліны. У 2009 годзе ў кошт уваходзіла спецпошліна ў памеры 35,6% стандартнай экспартнай пошліны.

У адказ урад Беларусі заявіў аб беспрэцэдэнтным ціску з боку Расеі на перамовах аб пастаўках нафты. Пры гэтым абодва бакі пацвердзілі гатоўнасць працягваць перамовы.

Перамовы па нафце аднавіліся 2 студзеня -- гэта пацвердзіла 3 студзеня памочніца міністра энергетыкі РФ Ірына Есіпава. «Транспартоўка ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме, перамоўны працэс у цяперашні час працягваецца», — паведаміла яна журналістам, адмовіўшыся паведамляць дэталі.

У той жа дзень віцэ-прэзідэнт кампаніі «Транснафта» Міхаіл Баркоў заявіў, што Расея ні пры якіх абставінах не скароціць аб'ём транзіту нафты праз Беларусь. Што датычыць паставак нафты беларускаму боку, дык тут усё залежыць ад пазіцыі Менска, дадаў ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках