24 снежня 2024, aўторак, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белэнерга» пагражае спыніць транзіт расейскай электраэнергіі (Абноўлена)

30

ДВА «Белэнерга» заяўляе пра магчымасць спынення транзіту электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць.

«Да гэтага часу расейскія энергетычныя кампаніі ААТ «ФСК ЕЭС» і ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» не ўзгаднілі з беларускім бокам умовы транзіту электраэнергіі па тэрыторыі Беларусі для энергазабеспячэння спажыўцоў Калінінградскай вобласці і для камерцыйных паставак у краіны Балтыі. Тым не менш, расейскі бок такі транзіт ажыццяўляе, і па стане на 4 студзеня 2010 года аб'ём несанкцыянаванага транзіту склаў каля 39,5 млн квт/г», - сказана ў распаўсюджанай у панядзелак заяве РУП «АДУ», якое ўваходзіць у склад«Белэнэрга», паведамляе «Інтэрфакс».

«Дадзеныя дзеянні расейскага боку вымушаюць беларускі бок разглядаць меры па спыненні несанкцыянаванага камерцыйнага перамяшчэння электраэнергіі праз сеткі беларускай энергасістэмы, што можа паставіць пад пагрозу надзейнае энергазабеспячэнне спажыўцоў Калінінградскай вобласці, у тым ліку насельніцтва», - сказана ў паведамленні «Белэнерга».

Расейская кампанія «Інтэр РАТ», якая валодае шэрагам генерыруючых і размеркавальных актываў у РФ і за мяжой, накіравала беларускім партнёрам прапановы па ўмовах транзіту электраэнергіі, але адказу пакуль не атрымала, наступны раўнд перамоваў пройдзе 11-12 студзеня, паведаміў РИА Новости прадстаўнік кампаніі.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, у пачатку 2010 года паміж Расеяй і Беларуссю распачаўся «нафтавы скандал».

Беларусь і Расея так і не змаглі падпісаць пагадненне аб умовах пастаўкі нафты ў запланаваны тэрмін, 30-31 снежня. Расея абвесціла пра рашэнне пастаўляць нафту ў Беларусь з 1 студзеня 2010 года, уключаючы ў кошт 100% стандартную экспартную пошліну. У 2009 годзе ў кошт уваходзіла спецпошліна ў памеры 35,6% стандартнай экспартнай пошліны.

У адказ урад Беларусі заявіў аб беспрэцэдэнтным ціску з боку Расеі на перамовах аб пастаўках нафты. Пры гэтым абодва бакі пацвердзілі гатоўнасць працягваць перамовы.

Перамовы па нафце аднавіліся 2 студзеня -- гэта пацвердзіла 3 студзеня памочніца міністра энергетыкі РФ Ірына Есіпава. «Транспартоўка ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме, перамоўны працэс у цяперашні час працягваецца», — паведаміла яна журналістам, адмовіўшыся паведамляць дэталі.

У той жа дзень віцэ-прэзідэнт кампаніі «Транснафта» Міхаіл Баркоў заявіў, што Расея ні пры якіх абставінах не скароціць аб'ём транзіту нафты праз Беларусь. Што датычыць паставак нафты беларускаму боку, дык тут усё залежыць ад пазіцыі Менска, дадаў ён.

У сваю чаргу агенцтва Reuters са спасылкай на расейскіх нафтарэйдараў паведаміла, што Расея з 2010 года спыніла пастаўкі нафты на беларускія перапрацоўчыя заводы. Аднак прадстаўнік «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка аспрэчыла дадзеную інфармацыю.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках