29 чэрвеня 2024, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі плацяць беларускай папсе за выступ на «Дажынках»?

26

Кампазітар Яўген Алейнік раскрыў некаторыя фінансавыя таямніцы шоў-бізнэсу.

-- Неяк акунуўся ў гастрольную дзейнасць, падбіраючы новы калектыў для прадзюсарскага цэнтра «Спамаш», — гэта проста гвалт! -- распавёў Алейнік у інтэрв'ю «Народнай волі». -- Акрамя безлічы нейкіх паперак, узгадненняў, яшчэ і кошты шалёныя.

Напрыклад, арэнда Палаца спорту каштуе 7,5 тысячаў еўра. Рэклама рэнтабельнага праекту абыйдзецца ў 25 мільёнаў беларускіх рублёў. У выніку, каб беларускаму артысту выступіць у Палацы спорту, кошт квітка на яго канцэрт павінен быць мінімум 60 тысячаў. А дзе знайсці 4 тысячы чалавек, якія за гэтыя грошы пjйдуць на беларускага выканаўцу?..

Нядаўна набыў для жывога калектыву інструмантаў на 4 тысячы даляраў. Падлічыў, што «адбіць» іх у мяне атрымаецца за 60 паездак на «Дажынкі», дзе сярэдні ганарар нашых артыстаў — 80 даляраў. Атрымліваецца, што да 88 гадоў я «адаб'ю» грошы, укладзеныя ў абсталяванне для гурта «Aura»...

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках