28 снежня 2024, Субота, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю захоўвае кантроль

12

Міністэрства гандлю Беларусі працягвае лабіяваць ідэю стварэння гандлёвага рэестра з абавязковай рэгістрацыяй гандлёвых кропак.

Гандлёвы рэестр прыйдзе на замену скасаванаму з 1 студзеня 2011 года ліцэнзаванню рознічнага гандлю, паведамляе «Інтэрфакс».

«Міністэрства прапаноўвае стварыць інфармацыйную сістэму, якая б дазволіла мець інфармацыю аб наяўнасці крамаў, рэстаранаў, кавярняў у краіне. Аналагам з'яўляецца дзейсная рэгістрацыя ў гандлёвым рэестры інтэрнэт-крамаў», - паведаміў сёння намеснік міністра гандлю Алег Якубовіч.

Паводле яго словаў, створаная база можа быць выкарыстаная для распрацоўкі праграмаў развіцця і ўдасканалення гандлю, перспектыўных схемаў развіцця гандлёвай сеткі, аналізу забяспечанасці насельніцтва гандлёвымі плошчамі і месцамі ў аб'ектах грамадскага харчавання, а таксама для выкарыстання суб'ектамі гаспадарання пры пошуку партнёраў па бізнэсе.

«У цяперашні час распрацоўка парадку рэгістрацыі гандлёвых аб'ектаў у гандлёвым рэестры працягваецца. Пры рэгістрацыі прадугледжваецца выкарыстоўваць заяўніцкі прынцып», - сказаў намеснік міністра, але тут жа абверг свае словы.

Заяўніцкі прынцып рэгістрацыі ў рэестры прадугледжвае ўнясенне і выключэнне гандлёвай кропкі толькі па жаданні самаго гандлёвага прадпрыемства.

Аднак, паводле словаў Якубовіча, Мінгандлю распрацоўвае вычарпальны пералік умоваў для выключэння аб'екта з рэестра.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках