26 снежня 2024, Чацвер, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспартная пошліна на расейскую нафту з 1 лістапада можа вырасці на $25

Згодна з разлікамі, пошліна на нафту з 1 лістапада складзе 289-292 даляры за тону.

Экспартная пошліна на расейскую нафту з 1 лістапада можа вырасці на 22,5-25,5 даляра - да 289-292 даляра за тону з цяперашніх 266,5 даляра, пошліна на нафту з радовішчаў Усходняй Сібіры можа вырасці на 15,9-17,9 даляра - да 98-100 даляраў за тону, што вынікае з сярэдняга кошту маніторынгу Мінфіна і формулы разліку экспартнай пошліны, паведамляе РІА «Новости».

«Сярэдні кошт маніторынгу з 15 верасня 2010 года па 11 кастрычніка гэтага года склаў 79,7 даляра за барэль. Калі за тры дні, якія засталіся кошт будзе ляжаць у калідоры 80-85 , дык канчатковы кошт маніторынгу можа скласці 79,74 -80,43 даляра за барэль», - сказаў эксперт у Мінфіне Аляксандр Саковіч.

Такім чынам, паводле разлікаў, пошліна на нафту з 1 лістапада можа скласці 289 - 292 даляра за тону, а стаўка паніжанай пошліны для нафты з радовішчаў Усходняй Сібіры - 98-100 даляраў за тону. Пошліна на светлыя нафтапрадукты можа вырасці да 207-209 даляраў за тону з цяперашніх 191,8 даляра за тону, на цёмныя - да 111-113 даляраў за барэль.

Беларусь атрымае з Расеі ў 2010 годзе 6,3 млн. т нафты бяспошлінна, астатні аб'ём нафты абкладаецца 100%-най экспартнай пошлінай.

У 2009 годзе пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, разлічвалася з ужываннем каэфіцыента 0,356 ад расейскай пошліны.

Акрамя таго, Расея спаганяе мытныя пошліны на прадукты перапрацоўкі нафты, якія пастаўляюцца ў Беларусь, у той час як раней яны не абкладаліся пошлінай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках