13 траўня 2024, панядзелак, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча атрымала сем тамоў матэрыялаў па катастрофе пад Смаленскам

1

У іх, у прыватнасці, знаходзяцца 52 пратаколы анатаміраванняў целаў загінулых.

Польшча атрымала ад расейскага боку сем новых тамоў матэрыялаў следства па авіякатастрофе самалёта прэзідэнта Качыньскага пад Смаленскам, у іх, у прыватнасці, знаходзяцца 52 пратаколы анатаміраванняў целаў загінулых. Пра гэта, як перадае РІА «Новости», паведаміў у эфіры тэлеканала TVN24 генеральны пракурор Польшчы Анджэй Серамет.

Дзясятага красавіка пад Смаленскам разбіўся самалёт Ту-154 польскага прэзідэнта Леха Качыньскага. Загінулі 96 чалавек - 88 пасажыраў і восем чальцоў экіпажа. У ліку загінулых былі сам прэзідэнт Польшчы, яго жонка і прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва краіны. Яны накіроўваліся ў Катынь, каб прыняць удзел у жалобных мерапрыемствах. Самалёт садзіўся ва ўмовах моцнага туману і зачапіўся за дрэвы.

«У дакументах ёсць 52 пратаколы анатаміраванняў целаў ахвяраў катастрофы, гэта вельмі каштоўны матэрыял. Ёсць там і паказанні 40 сведак (крушэння самалёта). Непасрэдна сёння перакладчыкі пачынаюць перакладаць атрыманыя дакументы», - сказаў Серамет.

Генеральны пракурор Польшчы абверг паведамленні некаторых польскіх СМІ аб тым, што самалёт прэзідэнта Польшчы нібыта быў няспраўны, і была выяўленая ўцечка авіяпаліва, што магло быць прычынай авіякатастрофы. «Можна сцвярджаць, што ўцечкі паліва не было», - заявіў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках