23 снежня 2024, панядзелак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура лічыць, што Лукашэнка маніць?

28

Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з Генпракуратуры ў адказ на патрабаванне ўзбудзіць крымінальную справу па факце фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.

14 кастрычніка палітыку прыйшоў адказ за подпісам начальніка ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў П.У. Радзівонава, паведамляе ucpb.org.

Заявы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Берасцейскага аблвыканкама Канстанціна Сумара, якія публічна прызналіся ў фальсіфікацыі выбараў 2006 года, Генеральная пракуратура не стала прымаць пад ўвагу.

Як вынікае з ліста, Генпракуратура не мае «дакументальных дадзеных аб скажэнні вынікаў праведзеных 19.03.2006 выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак аб якіх-небудзь іншых парушэннях палажэнняў выбарчага кодэкса, дапушчаных пры падліку галасоў і абвяшчэнні вынікаў выбараў».

Нагадаем, 1 кастрычніка 2010 года на сустрэчы з прадстаўнікамі расейскай прэсы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што фальсіфікаваў вынікі выбараў 2006 года.

«Пытанне журналіста:

– Каментуючы вынікі выбараў 2006 года, Вы сказалі пра тое, што для таго, каб яны былі прызнаныя Еўразвязам, не ведаю, іранізавалі Вы ці не, Вы сказалі, што іх прыйшлося сфальсіфікаваць у меншы бок.

Адказ:

– Гэта была праўда.

Пытанне:

– Прыйшлося зрабіць менш, так?

Адказ:

– Так, з дзевяноста шасці ці сямі адсоткаў да васьмідзесяці сямі ці колькі там».

У сваю чаргу 30 верасня 2010 года старшыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальнай прэсы зрабіў публічную сенсацыйную заяву, што «падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Аляксандра Лукашэнку на Берасцейшчыне падтрымала так шмат людзей, што нам прыйшлося на 16 тысячаў зменшыць колькасць тых, хто за яго прагаласаваў».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках