26 снежня 2024, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка правядзе перамовы з Чавесам 16 кастрычніка

30

Прэзідэнт Венесуэлы наведае з візітам Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес падчас хуткага рабочага візіту венесуэльскага кіраўніка ў Беларусь абмяркуюць бягучы стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Лукашэнкі.

Там удакладнілі, што на 16 кастрычніка запланаваныя перамовы лідараў дзвюх краін у вузкім і пашыраным складзе, паводле вынікаў якіх плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.

«Падчас візіту Уга Чавес таксама наведае культурна-спартыўны комплекс «Менск-Арэна» і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Акрамя таго, увазе высокага госця будзе прадстаўленая экспазіцыя нафтагазавага абсталявання, якое выпускаецца ў рэспубліцы», - праінфармавалі ў прэс-службе, дадаўшы, што прэзідэнт Венесуэлы таксама азнаёміцца з працай і магчымасцямі будаўнічай галіны Беларусі і наведае адну з будпляцовак ў Менску.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках