23 лiстапада 2024, Субота, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя паінфармавала зборшчыкаў подпісаў за дыктатара (Фота)

69
Апазіцыя паінфармавала зборшчыкаў подпісаў за дыктатара (Фота)

Актывісты выйшлі да ГУМа з плакатамі «Злачынца мусіць быць пакараны» і «Забойца мусіць сыйсці».

16 кастрычніка ў Менску каля крамы ГУМ прайшла акцыя салідарнасці, якую арганізавалі актывісты «Маладога Фронту» і партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя».

Насупраць пікету па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку некалькі актывістаў дасталі плакаты з партрэтамі Лукашэнкі і подпісамі: «Злачынца мусіць быць пакараны», «Забойца мусіць сыйсці». На іншых плакатах былі партрэты выкрадзеных апанентаў дзеючай улады – Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з пытаннем «Дзе?».

Адзін з удзельнікаў Мікола Дземідзенка патлумачыў «Радыё Свабода»:

«Гэты інфармацыйны пікет – дадатак да таго жоўтага намёту Лукашэнкі. Мы вырашылі дапамагчы ім і паведаміць пра невядомую біяграфію Лукашэнкі, пра яго зніклых апанентаў. І тое, што ён непасрэдна мае да гэтага дачыненне. Мы спецыяльна сталі каля пікету Лукашэнкі, каб людзі, якія хочуць падпісацца за яго, ведалі дакладна, за каго яны падпісваюцца. Бо Аляксандр Рыгоравіч, відаць, забыўся і не адлюстраваў гэта ў сваёй біяграфіі. І мы вырашылі дапамагчы яму ў дзень беларускай салідарнасці».

Міліцыянты ў цывільным, якія назіралі за акцыяй, загадалі згарнуць акцыю, але не перашкаджалі ёй. Яна працягвалася 15 хвілінаў. Мінакі цікавіліся інфармацыяй, пададзенай актывістамі, адвярнуўшыся ад пікета па вылучэнні Лукашэнкі.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках