25 снежня 2024, Серада, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС не паверыў Шаталаву на слова

9

Беларусь не разглядае ў якасці афіцыйнай прапанову РФ аб ўмовах пастаўкі нафты ў краіну.

Пра гэта заявіў ПРАЙМ-ТАСС намеснік міністра замежных справаў Андрэй Еўдачэнка ў Менску ў чацвер, каментуючы прапанову РФ адмяніць пошліны на нафту для Беларусі пры адначасовым увядзенні экспартных пошлінаў на беларускія нафтапрадукты і іх далейшае пералічэнне ў расейскі бюджэт.

«У такой форме, як гэта было пададзена, мы не можам разглядаць прапанову ў якасці афіцыйнай», - сказаў намміністра. У той жа час ён дадаў, што заява расейскага боку «з нашага боку не застаецца без увагі».

А. Еўдачэнка патлумачыў, што расейскі бок падаў беларускай дэлегацыі свае прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі з пошлінамі на нафту 15 кастрычніка ў Маскве. «Аднак гэтая прапанова, як нам падалося, была нечаканай нават для самога расейскага боку. З нашага пункту гледжання, гэта быў нейкі экспромт, які патрабуе вельмі істотнай дапрацоўкі», - сказаў ён, падкрэсліўшы, што вакол гэтай прапановы ўзніклі спрэчкі ўнутры расейскай дэлегацыі.

«Гэта было сказана ў такім парадку, што не магло быць успрынятае ў якасці афіцыйнай прапановы расейскага боку. Для афіцыйных прапановаў ёсць іншыя каналы», - дадаў намміністра.

Як раней паведамляў ПРАЙМ-ТАСС, на гэтым тыдні расейскія ўмовы агучыў журналістам статс-сакратар, намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў. Ён паведаміў, што экспартныя пошліны на нафтапрадукты ў РФ і Беларусі могуць быць падвышаныя з 2011 г. да 85-90% ад стаўкі экспартнай пошліны на сырую нафту. Пры гэтым ён адзначыў, што Расея адмовіцца ад экспартных пошлінаў на нафту ў межах Адзінай эканамічнай прасторы пры пералічэнні Беларуссю ў расейскі бюджэт экспартных пошлінаў на нафтапрадукты ў поўным аб'ёме.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках