31 снежня 2024, aўторак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ганчарэнка: шамана ў БАТЭ няма

5

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка вельмі задаволены вынікам матчу супраць тыраспальскага «Шэрыфа» ў трэцім туры групавога этапу Лігі Еўропы.

Гульня прайшла 21 кастрычніка на полі малдаўскага клуба і завяршылася перамогай гасцей - 1:0 (Сасноўскі, 8), перадае БелаПАН.

Паводле словаў Ганчарэнкі, як і чакалася, гэта быў складаны матч. «Мы забілі хуткі мяч і прымусілі «Шэрыфа» ісці наперад вялікімі сіламі, - адзначыў Ганчарэнка. - Нам жа не хапала хуткага пераходу з абароны ў атаку, інакш мы б згулялі яшчэ вастрэй. Але галоўнае, што мы перамаглі».

Галоўны трэнер БАТЭ лічыць, што супернік згуляў «даволі моцна».

«Мусіць, залішне казаць, што мы вельмі задаволеныя вынікам. Удалося нам ў даволі складанай, напружанай гульні, добрай па выкананні атрымаць перамогу», - лічыць Ганчарэнка.

Галоўны трэнер БАТЭ адмоўна адказаў на пытанне малдаўскага журналіста, ці ёсць у клубе «прафесійны шаман». Прадстаўнік СМІ, верагодна, меў на ўвазе прамашкі гульцоў «Шэрыфа» з выгадных палажэнняў, трапленне мяча ў штангу і стойку варотаў БАТЭ, а таксама два не залічаныя арбітрам мячы, забітыя гаспадарамі з парушэннем правілаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках