24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Людзі скупляюць даляры, каб зберагчы даходы

41

У рэгіёнах адчуваецца востры дэфіцыт наяўнай валюты.

Паводле звестак Нацбанка, чацвёрты месяц попыт на валюту значна большы за прапановы.

Эканаміст Леанід Заіка звязвае гэта з падвышэннем заробкаў, якое паабяцалі беларускія ўлады, перадае «Еўрарадыё».

«Людзі ведаюць, што павінны падвысіць заробак. Значыць, падвысяць і кошты. Калі падвысяць цэны, значыць, спрацуе інфляцыя, і рубель стане больш танным. Людзі зберагаюць свае прыбыткі . Такая актыўная палітыка па росце прыбыткаў не супадае з нашымі эканамічнымі магчымасцямі. У савецкі час ЦК пакараў бы сакратара саюзнай рэспублікі! Калі б у гэтай рэспубліцы ВУП вырас на 6%, а зарплата на 9% - турнулі б амбасадарам у Нігерыю», - упэўнены Леанід Заіка.

Пры росце ВУП на 6% зарплату можна падвысіць толькі на 4%, кажа эканаміст. Паводле словаў Заікі, грамадзяне маглі б купляць акцыі паспяховых прадпрыемстваў замест валюты. Але ўмовы для гэтага адсутнічаюць.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках