23 снежня 2024, панядзелак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуня Міятавіч супраць цэнзуры інтэрнэту ў Беларусі

4
Дуня Міятавіч супраць цэнзуры інтэрнэту ў Беларусі

Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ зрабіла заяву адносна беларускага закона аб інтэрнэце.

«Я спадзяюся, што заканадаўства ў гэтай галіне будзе крыху змененае, каб палегчыць гэты ўскладняльны эфект, які зараз новае заканадаўства мае ў дачыненні да права самавыяўлення грамадзянаў у рэжыме онлайн, у тым ліку ва ўмовах выбараў прэзідэнта Беларусі, якія маюць адбыцца 19 снежня», - заявіла прадстаўніца АБСЕ Дуня Міятавіч у панядзелак у Менску на пасяджэнні круглага стала па пытаннях развіцця беларускага сегменту сеткі Інтэрнэт, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Між тым яна выказала надзею, што «новае заканадаўства і практыка не будуць абмяжоўваць плюралізм і свабоду выказвання ў межах выкарыстання інтэрнэт-СМІ ў Беларусі». Пры гэтым, закранаючы нядаўнія змены ў беларускім заканадаўстве ў галіне рэгулявання Інтэрнэту, Міятавіч ў якасці станоўчых момантаў паказала на тое, што не апраўдаліся асцярогі адносна рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў і асцярогі адносна з'яўлення «чорнага спісу» інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх будзе абмежаваны.

Міятавіч заўважыла, што Інтэрнэт менш за ўсё рэгулюецца ў свеце ў параўнанні з іншымі СМІ. «Я лічу, што дзякуючы гэтаму Інтэрнэт стаў арэнай для абмену думкамі і інфармацыяй па пытаннях, дзе асабліва маюцца праблемы з плюралізмам», - сказала яна.

У той жа час прадстаўніца АБСЕ канстатавала, што існуюць праблемы транснацыянальнага характару, звязаныя з функцыянаваннем Інтэрнэту. Сярод іх яна назвала педафілію, гандаль людзьмі, органамі, тэрарызм, экстрэмізм і іншыя з'явы. «Гэта цалкам законнае права дзяржаваў - вырашаць гэтыя пытанні. Але мне не падабаецца, што ў шмат якіх краінах АБСЕ, нават у занадта вялікай колькасці, гэта імкненне (змагацца з негатыўнымі з'явамі - ІФ) выкарыстоўваецца для абмежавання свабоды выказвання, праяваў сатыры, крытыкі і ў нейкай ступені правакацыйных развагаў», - сказала яна.

Прадстаўніца АБСЕ падкрэсліла, што «гэтыя пагрозы былі і раней, калі Інтэрнэту не было, гэтыя пагрозы ёсць як онлайн, так і афлайн».

На яе погляд, «самарэгуляванне з'яўляецца адзіным адказам на пытанне аб механізмах рэгулявання Інтэрнэту». «Спроба рэгуляваць ці зарэгуляваць гэтую сферу будзе непрадуктыўнай ў сувязі з самой прыродай гэтага асяроддзя», - перакананая Міятавіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках