29 снежня 2024, Нядзеля, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст Беларусі не зарэгістраваў партыю БХД

3

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД).

«Мінюстам разгледжаны матэрыялы адносна дзяржаўнай рэгістрацыі партыі БХД і прынята рашэнне аб адмове», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Мінюсце Беларусі.

Там растлумачылі, што адмова ў рэгістрацыі партыі БХД абумоўлена тым, што «быў парушаны парадак стварэння Партыі БХД і такое парушэнне носiць неадольны характар». Як адзначылі ў Мінюсце, «партыяй прадстаўлены дакументы і звесткі, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, у тым ліку падробленыя і несапраўдныя дакументы. Акрамя гэтага, умовы сяброўства партыі не адпавядаюць устаноўчым дакументам партыі».

Тым часам аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) просіць Генеральную пракуратуру прыцягнуць да адказнасці міністра юстыцыі Віктара Галаванава. Адпаведная заява ў Генпракуратуру пададзена 26 кастрычніка.

Пра гэта паведаміў «Радыё Свабода» сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец.

Паводле яго словаў, аргкамітэт просіць Генпракуратуру прыцягнуць Галаванава да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян. Севярынец нагадаў, што 12 верасня гэтага года ў Менску прайшоў устаноўчы з'езд БХД, дакументы на рэгістрацыю партыі былі перададзеныя ў Мінюст 19 верасня.

«Адпаведна рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў рэгістрацыі павінна было быць прынятае ў месячны тэрмін - да 19 кастрычніка. І яшчэ праз пяць дзён нам абавязаныя былі паведаміць пра гэтае рашэнне», - сказаў Севярынец.

Рашэнне аб адмове стала вядома толькі 26 кастрычніка.

«Мы лічым, што гэта з'яўляецца грубым парушэннем заканадаўства, за якое павінен адказаць непасрэдна кіраўнік Мінюста», - заявіў Севярынец.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пытанне аб рэгістрацыі БХД узнімалася на нядаўняй сустрэчы Лукашэнкі і прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ. Акрамя гэтага, зарэгістраваць БХД заклікалі шэраг еўрапейскіх палітычных партый, у прыватнасці Германіі, Літвы і Фінляндыі.

Адмову ў рэгістрацыі партыя БХД мае намер абскардзіць у судах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках