24 снежня 2024, aўторак, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы пікет па зборы подпісаў у Віцебску - за Саннікава (Фота)

9

4 кастрычніка ў горад выйшлі адразу дзве групы моладзі, якія распачалі збор подпісаў за аднаго патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты - Андрэя Саннікава.

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», адна група збіральнікаў подпісаў уладкавалася ў падземным пераходзе на Плошчы Перамогі, другая - непадалёк ад Плошчы Свабоды. Хлопец і дзяўчына, якія абралі гэта ледзь ці ні самае люднае у «час пік» месца, кажуць, што за першы дзень сабралі каля 50 подпісаў.

Па словах пікетчыкаў, шмат хто падыходзіў, каб падпісацца менавіта за вылучэнне Андрэя Саннікава, але некаторыя казалі, што паставяць подпісы і за іншых кандыдатаў, калі ўбачаць адпаведныя пікеты - напрыклад, за Уладзіміра Някляева ці Яраслава Раманчука. Пікетаў па зборы подпісаў за гэтых кандыдатаў, зрэшты, як і за іншых, у Віцебску пакуль няма. Хаця падчас гэтай выбарчай кампаніі нейкіх адмысловых перашкодаў для працы ініцыятыўных групаў гарадскія ўлады не стваралі. Больш за тое, Віцебскі гарвыканкам нават не прымаў спецыяльнага рашэння, каб абмежаваць пералік месцаў, дзе можна збіраць подпісы. Такім чынам, іх можна збіраць паўсюль.

Тым не менш, актывісты з ініцыятыўных групаў розных кандыдатаў паведамляюць, што праблемы ўсё ж ёсць. Да прыкладу, збіральнікаў подпісаў не хочуць пускаць у студэнцкія інтэрнаты, ці выбаршчыкі кажуць ім пра тое, што адміністрацыя прадпрыемстваў забараняе ім падпісвацца за каго-небудзь яшчэ, акрамя Лукашэнкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках