28 снежня 2024, Субота, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы канфіскавалі налепкі «Скажы «НЕ» смяротнаму пакаранню»

4

5 кастрычніка на памежным пункте «Каменны Лог» былі затрыманыя актывісткі кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Ірыну Толсцік і Паліну Сцяпаненку супрацоўнікі Ашмянскай мытні высадзілі з аўтобуса «Вільня-Менск», абшукалі і наклалі арышт на інфармацыйныя матэрыялы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Налепкі і буклеты «Скажы «НЕ» смяротнаму пакаранню» былі прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка. Мытнікі маюць намер адправіць налепкі і буклеты на экспертызу, пасля чаго абяцалі іх вярнуць.

Ірына Толсцік таксама паведаміла, што мытнікі, з якімі давялося размаўляць, таксама супраць смяротнага пакарання, тым не менш пратрымалі праваабаронцаў на мяжы з 15.30 да 18.00, з-за чаго ім давялося дабірацца ў Менск на спадарожнай машыне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках