24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўская прэмія прысуджаная за звыштонкі вуглярод

13

Два выхадцы з Расеі ўганараваныя Нобелеўскай прэміяй па фізіцы за распрацоўку графена - новага матэрыялу, які, магчыма, стане эфектыўнай заменай крэмнія.

Як паведамляе The Wall Street Journal, 51-гадовы Андрэ Гейм і 36-гадовы Канстанцін Навасёлаў, у мінулым расейскія фізікі, працуюць у Манчэстарскім універсітэце ў Вялікабрытаніі, піша карэспандэнт Гаўтам Наік.

«Шлях да Нобелеўскай прэміі пачаўся для навукоўцаў з банальнага кавалачка скотчу і графітавага алоўкавага стрыжня», - апавядае аўтар публікацыі. Некалькі гадоў таму Гейму і Навасёлаву спатрэбілася тонкая пласціна графіту для даследавання яго электраправодзячых уласцівасцяў. Яны паспрабавалі «абадраць» найтанчэйшыя слаі з алоўкавага стрыжня, наляпляючы і здымаючы скотч. У выніку ўдалося атрымаць матэрыял таўшчынёй усяго ў адзін атам.

Матэрыялы таўшчынёй у адзін атам - асаблівыя: па сваіх уласцівасцях яны зусім непадобныя на стандартныя трохмерныя, заўважыў Гейм. «Графен лічыцца самым тонкім і трывалым матэрыялам на свеце: ён больш чым у сто разоў больш трывалы за самую трывалую сталь. Ён фактычна празрысты, надзвычай шчыльны, не прапускае газы і вадкасці», - кажацца ў артыкуле.

Графен таксама стаўся лепшым з вядомых праваднікоў цяпла і электрычнасці: «мяркуючы па эксперыментах, пры пакаёвай тэмпературы электроны рухаюцца ў графене прыкладна ў 100 разоў хутчэй, чым у крэмніі». На думку Гейма, графен ідэальна падыходзіць для вытворчасці хуткадзейных транзістараў і ў аддаленай будучыні можа выцесніць крэмній. У лютым з'явілася публікацыя пра графенавы транзістар, які працуе ў дыяпазоне радыёчастотаў, а ў чэрвені японскія і карэйскія навукоўцы прэзентавалі першы сэнсарны экран з графена.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках