24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вусна» адмоўлена праводзіць пікет супраць смяротнага пакарання

6

Праваабаронцы Барысава 20 верасня цяперашняга года падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету супраць смяротнага пакарання.

Сёння стала вядома, што правядзенне пікету забаронена мясцовымі ўладамі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Пікет планавалася правесці 10 кастрычніка ў Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання ў шматлюдным месцы - каля барысаўскага гандлёвага цэнтру «Веста». Адказ на заяўку праваабаронцаў павінен быў быць дадзены за пяць дзён да планаванага мерапрыемства, гэта значыць, яшчэ 5 кастрычніка.

Аднак ніякага пісьмовага адказу з Барысаўскага райвыканкама заяўнікамі атрымана не было. Сёння раніцай адзін з арганізатараў пікету праваабаронца Алег Мацкевіч спецыяльна адправіўся ў выканкам, каб даведацца, ці можна праводзіць пікет.

Начальніца аддзела ідэалогіі Барысаўскага райвыканкама Людміла Гарнак вусна паведаміла пра забарону на правядзенне пікету. Матывацыя забароны: заяўнікамі не былі пададзеныя дамовы з ЖКГ, міліцыяй і медустановай. Дарэчы, такія дамовы заключаюцца пры правядзенні больш маштабных, чым пікет, акцыяў - мітынгах, дэманстрацыях.

Барысаўскі райвыканкам у мінулым годзе таксама забараняў правядзенне пікету супраць смяротнага пакарання. І ў гэтым годзе ад традыцыі забароны не адмовіўся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках