26 снежня 2024, Чацвер, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вырасла экспартная пошліна на расейскую нафту

10

1 лістапада экспартная пошліна на расейскую нафту павялічаная на 24 даляры ЗША - з 266,5 да 290,6 даляра за тону.

Гэта прадугледжана пастановай урада Расейскай Федэрацыі ад 26 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.

У адпаведнасці з дакументам экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты павялічаная са 191,8 да 208,1 даляра за тону, а на цёмныя нафтапрадукты - са 103,3 да 112,1 даляра за тону.

Да 2010 года ў адпаведнасці з беларуска-расейскімі дамоўленасцямі пошліна на нафту для Беларусі разлічвалася з ужываннем паніжальнага каэфіцыента.

У адпаведнасці з апошнімі беларуска-расейскімі дамоўленасцямі ў 2010 годзе Беларусь для ўнутраных патрэбаў павінна атрымаць 6,3 млн. тон расейскай нафты бяспошлінна, астатнія 15,2 млн. тон будуць пастаўленыя з уключэннем у кошт 100% экспартнай пошліны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках