24 снежня 2024, aўторак, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў і Някляеў - лідэры збору подпісаў сярод апазіцыйных кандыдатаў

62
Саннікаў і Някляеў - лідэры збору подпісаў сярод апазіцыйных кандыдатаў

ЦВК абвясціў дадзеныя аб колькасці подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

У падтрымку лідэра кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава - 150.168;

лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева - 161.824;

намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука - 128.699;

намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва сабрана 107.083 подпісаў;

сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага - 105.318;

лідэра аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча - 117.989;

кіраўніка саюза «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча - 120.531;

Аляксандра Лукашэнкі - 1.113.014;

індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска Уладзіміра Правальскага - 109.338;

эканаміста Віктара Цярэшчанкі - 122.520;

дырэктара ТДА «Трывіюм» Дзмітрыя Вуса - 110.753.

«Я не ведаю, хто на самой справе сабраў сто тысячаў подпісаў. Я ведаю, хто мог іх сабраць. Гэта Някляеў, Раманчук і нашая група. А па астатніх у мяне ёсць пытанні. Перыяд збору подпісаў, калі пайшло некалькі групаў, быў вельмі ўдалым. Ён спрыяў мабілізацыі і актыўнасці людзей. Мы не павінны згубіць гэтую дынаміку. І калі казаць пра ўсе дэмакратычныя сілы разам узятыя, дык мы сабралі амаль у два разы больш, чым на мінулых выбарах. Так што трэба сур'ёзна ўзважыць усе моманты», - сказаў лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках