23 лiстапада 2024, Субота, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да праверкі подпісаў падпускалі толькі ідэолагаў і працаўнікоў выканкамаў

1

8 лістапада, падчас паседжання Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, былі агучаныя вынікі праверкі подпісаў, пададзеных за прэтэндэнтаў у кандыдаты.

З агучаных актаў праверкі стала вядома, што подпісы правяралі толькі 6 чальцоў выбарчай камісіі: А. Неліповіч, Г. Муратава, Я. Кашталян, В. Кузьмін, М. Рэдзька і А. Праліч.

А. Неліповіч, Г. Муратова, Я. Кашталян - працаўнікі Беразоўскага райвыканкама, А. Праліч - 2 сакратар Бярозаўскай суполкі БРСМ, В. Кузьмін - намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы мясцовай ЖКГ, М. Рэдзька - дырэктар Беразоўскага райпалзбыта.

Пяцёра з пералічаных на мінулых выбарах уваходзілі ў склад раённай выбарчай камісіі, а М. Рэдзька - у склад акруговай.

Астатнія 7 чальцоў камісіі ўдзелу ў праверцы подпісаў не прымалі. Яны былі на паседжанні ў якасці «вясельных генералаў».

Затое, як стала вядома «Праваабаронцам за свабодныя выбары», для праверкі сапраўднасці подпісаў былі запрошаныя 5 «спецыялістаў з боку».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках