АНТ: У Саннікава ёсць зямля (Відэа)
95- 16.11.2010, 9:17
Беларускі аналаг праграмы «Пражэктарперысхілтан» упершыню ўзгадаў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.
Вядоўцам і гасцям праграмы «Кухня» на тэлеканале АНТ падчас эфіру 14 лістапада было прапанавана згуляць у гульню. На іх былі надзетыя кардонныя «шапкі» з фатаграфіямі кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева. Удзельнікі гульні не ведалі, каго з кандыдатаў яны «прадстаўляюць». Адгадваць ім даводзілася, адказваючы на навадныя пытанні.


