25 снежня 2024, Серада, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Берасця прапанавалі выбаршчыкам сустракацца на стрэльбішчы

9

Напярэдадні рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты берасцейскія ўлады вызначылі месцы, дзе прэтэндэнты могуць размяшчаць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы і сустракацца з выбаршчыкамі.

Згодна з рашэннем Берасцейскага гарвыканкама, перадвыбарчыя агітацыйныя матэрыялы могуць з'яўляцца на выбарчых участках, рэкламных тумбах, інфармацыйных стэндах жыллёва-эксплуатацыйных службаў, у вітрынах крамаў (па ўзгадненні з іх кіраўнікамі). У іншых месцах размяшчэнне перадвыбарчай агітацыі «з выкарыстаннем клею і клеючых матэрыялаў» забароненае, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Што тычыцца вызначэння месцаў для правядзення сустрэчаў кандыдатаў у Прэзідэнты РБ і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, дык гэтым заняліся раённыя адміністрацыі. У выніку найбольш ажыўленыя тэрыторыі ў цэнтры горада ў дазволены пералік не патрапілі. Так, у Маскоўскім раёне абласнога цэнтра ў ліку месцаў, вылучаных для правядзення масавай агітацыі, значацца: алея ля сцэнічнай пляцоўкі парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў (вул. Маскоўская); парк імя Дружбы народаў (вул. Ленінградская); эстрадная пляцоўка ў скверы Паўднёвага гарадка (вул. Жукава); стадыён «Лакаматыў» (вул. Ціхая); спецыялізаванае стрэльбішча для стральбы з лука (праспект Рэспублікі). Самі ж сустрэчы выбаршчыкаў з прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка дзяржавы і перадвыбарчыя сходы можна будзе праводзіць у абласным Палацы культуры прафсаюзаў, Доме культуры «Валынка», клубе на «Вульцы» і ў 11-ці навучальных установах.

У Ленінскім раёне спіс дазволеных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі яшчэ меншы: ён уключае толькі алею парка культуры і адпачынку з боку вуліцы Леванеўскага і асфальтаваную пляцоўку на скрыжаванні вуліцаў Савецкай і Набярэжнай Францыска Скарыны. У закрытых памяшканнях сустрэчы з кандыдатамі і даверанымі асобамі прадугледжаныя ў сямі навучальных установах, клубе ААТ «Брэсцкі завод бытавой хіміі», Доме культуры чыгуначнікаў і клубе сувязі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках