Саакашвілі дапамагае Лукашэнку змагацца з народам
38- 25.11.2010, 15:32
Пра гэта паведамляе сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі са спасылкай на дакладныя крыніцы.
Як паведамляе сайт ucpb.org, спачатку навіну пра тое, што падчас перамоваў прадстаўнікоў беларускіх і грузінскіх уладаў людзі з асяроддзя Міхаіла Саакашвілі прапанавалі свае кансультацыйныя паслугі па прадухіленні антылукашэнкаўскіх выступаў, ім паведаміў адзін з еўрапейскіх дыпламатаў. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзіла і крыніца ў адміністрацыі беларускага кіраўніка.
Як адзначыла крыніца, у абмен на непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, грузінскія эксперты гатовыя даць каштоўныя парады, як мінімізаваць вулічную пратэстную актыўнасць.
Вось як пракаментаваў гэтую сітуацыю лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька: «Сапраўды ад вялікага да гідкага дыстанцыя невялікая. Калі няма прынцыпаў і каштоўнасцяў - тады кіруе баль беспрынцыповасць і прагматызм, што дрэнна пахне. Эксперты, ці то мясцовыя, альбо імпартныя, бяссільныя, калі людзі жадаюць зменаў».