25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пасварылася з Латвіяй і Расеяй з-за нафты

20

«Белнафтахім» абвінавачвае «ЛатРасТранс» у эканамічнай шкодзе з-за зліву нафты з паўночнай веткі «Сяброўства».

Пра гэта сказана ў распаўсюджанай у пятніцу заяве канцэрна, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Паводле інфармацыі, якая маецца і пацверджаная паказаннямі прыбораў уліку Наваполацкага рэспубліканскага прадпрыемства па транспарце нафты «Сяброўства», 25 лістапада 2010 года ТАА «ЛатРасТранс» прыступіла да зліву нафты. Канцэрн «Белнафтахім» заяўляе, што сваімі аднабаковымі дзеяннямі ТАА «ЛатРасТранс» наносіць эканамічную шкоду маёмасці Рэспублікі Беларусь, а менавіта НРУПТН «Сяброўства», на балансе якога знаходзіцца тэхналагічная нафта магістральнага нафтаправода», - сказана ў паведамленні.

«Канцэрн «Белнафтахім» лічыць, што дзеянні прыватнай кампаніі ТАА «ЛатРасТранс» не ўзгадняюцца з дзяржаўнай палітыкай Латвіі, праводзяцца без уліку яе нацыянальных інтарэсаў і ў шкоду эканамічнаму партнёрству дзвюх краінаў», - падкрэсліваецца ў рэлізе. «Канцэрн «Белнафтахім» шкадуе пра тое, што заявы і дзеянні кіраўніцтва ТАА «ЛатРасТранс» наносяць шкоду іміджу Латвійскай Рэспублікі як краіны, якая будуе раўнапраўныя стасункі з краінамі-суседзямі і якая развівае свае транзітныя магчымасці», - адзначаецца там.

У канцэрне таксама канстатуюць права адстойваць інтарэсы нафтаправода «Сяброўства» па дыпламатычных ці юрыдычных каналах. У той жа час канцэрн лічыць магчымым працяг перамоваў і заклікае да канструктыўнага ўзаемадзеяння зацікаўленых бакоў.

У якасці аднаго з варыянтаў супрацоўніцтва канцэрн прапануе ўваходжанне НРУПТН «Сяброўства» ў склад удзельнікаў ТАА «ЛатРасТранс» шляхам унясення ў якасці ўнёску ў асноўны капітал ТАА «ЛатРасТранс» спрэчнай нафты, да спампоўвання якой прыступіла латвійска-расейская кампанія. «Белнафтахім» падкрэслівае права ўласнасці на гэтую нафту.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках