25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі загінулых: На «Пінскдрэве» яны працавалі як катаржнікі

34

Выбух 25 кастрычніка ў будынку цэха ДСП канцэрна «Пінскдрэў» забраў жыцці 14 чалавек.

Шэсць пацярпелых зараз знаходзяцца ў цяжкім стане ў шпіталях Берасця і Менска. Нацыянальная жалоба не абвешчана, перадае «Радыё Свабода».

2 лістапада ў Пінску на гарадскіх могілках быў пахаваны 51-гадовы Аляксандр Хамлюк. Ён працаваў аператарам аўтаматычных ліній на ЗАТ «Пінскдрэў».

Родная сястра Аляксандра Хамлюка Алена кажа, што яе брат загінуў з прычыны недагляду кіраўнікоў і інжынераў, якія не клапаціліся пра стан абсталявання па вытворчасці плітаў ДСП:

«Гэта ўсё з-за халатнасці і бязладнасці. Калі б фільтры замянілі своечасова, калі б чысцілі кацёл своечасова, гэтага не здарылася б. Не было б столькі ахвяраў. Гэта ўсё з-за іх халатнасці, кіраўніцтва не прымала ніякіх мераў. Працоўныя прасілі: «Дайце распіратары, дайце, няма чым дыхаць». А яны ў адказ: «У «Пінскдрэва» трунаў хопіць». Хіба гэта адказ людзям, якія тут працуюць?».

Развітацца з Аляксандрам Хамлюком прыйшлі яго родныя і блізкія, сябры, знаёмыя, суседзі.

«Добры быў. Нічога дрэннага сказаць нельга. Як сем'янін, выдатны, так і на працы. Але нават ніхто з начальства не прыйшоў, каб сказаць добрае слова, хоць ён столькі гадоў аддаў гэтаму прадпрыемству», - кажа мясцовая жыхарка.

«Ён жа 27 гадоў адпрацаваў на адным месцы. Раней царскія катаржнікі працавалі на гэтым прадпрыемстве («Пінскдрэву» ў гэтым годзе 135 гадоў). І ўяўляеце, што і мой пляменнік працаваў на гэтай катарзе», - здзіўляецца цётка загінулага.

«Я як брат кажу. Трэба дасылаць камісіі не пасля таго, як у сем'ях гора. Перш чым дапусціць чалавека да працы, усё павінна быць даведзена да дасканаласці, каб праца чалавека была бяспечнай. Каб ён вяртаўся ў сваю сям'ю», - кажа брат загінулага.

Старэйшы брат кажа пра сваю адказнасць перад сіротамі, якіх пакінуў Аляксандр Хамлюк:

«У яго двое дзяцей. Яны яшчэ не сталі ў жыцці на свае ногі. Дачка - на другім курсе вучыцца. Сын - спартовец, нядаўна атрымаў траўму. Зноў жа праблемы. Трэба дапамагаць ім. Шмат праблемаў...».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках