2 траўня 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія эксперты: Неэфектыўная эканоміка Лукашэнкі абрынецца

13

Прычына цяперашніх праблемаў Беларусі – знаходжанне ва ўладзе Лукашэнкі, лічаць польскія эксперты.

У даследаванні «Беларусь страціла пакаленне», праведзеным польскім фондам «Форум грамадзянскага развіцця» (FOR), кажацца: працяглая адсутнасць рэформаў, адносна нізкія даходы хатніх гаспадарак і дэстабілізацыя нацыянальнай эканомікі з'яўляюцца галоўнымі праблемамі Беларусі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Польскае агенцтва друку.

Згодна з аналізам FOR, пасля сканчэння 20 гадоў з моманту распаду СССР паміж Беларуссю і Польшчай утварылася «эканамічная прорва»: беларуская сярэдняя зарплата ў тры разы ніжэй за польскую і на 30% менш, чым мінімальная зарплата ў Польшчы. Працягласць жыцця ў Беларусі на два гады карацей, чым у Польшчы.

Вынікі даследавання прадставіла грамадскасці 25 лістапада ў Варшаве супрацоўнік FOR Паўліна Хыліньска. Яна нагадала журналістам, што фонд быў створаны арганізатарам польскай эканамічнай рэформы Лешэкам Бальцэровічам у 2006 годзе. FOR займаецца асветніцкай працай у галіне эканомікі ў Польшчы, а таксама надае ўвагу эканамічным праблемам іншых краінаў.

Старшыня польскага Цэнтра сацыяльных і эканамічных даследаванняў Беларусі (CASE) Серж Наўдорскі падчас прэс-канферэнцыі адзначыў, што прычынай цяперашніх праблемаў у суседняй краіне з'яўляецца шматгадовая адсутнасць рэформаў. Ён патлумачыў, што ў канцы 1980-х гадоў тэмпы росту рэальнай зарабатнай платы ў Беларусі павялічваліся.

«Таму сацыялісты, якія прыйшлі да ўлады напачатку 1990-х, не бачылі прычынаў, каб штосьці змяняць, як гэта адбылося ў Польшчы пасля 1989 года, дзе эканоміка была рэфармаваная», — сказаў эксперт.

На думку Наўдорскага, яшчэ адной прычынай адсутнасці рэформаў стаў прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, бо пасля яго перамогі ўзраслі датацыі з боку Расеі.

«Такім чынам, беларуская эканоміка, сацыялістычная і неэфектыўная, не абрынулася. Паміж Расеяй і Беларуссю быў уведзены бяспошлінны гандаль, а такія прыродныя рэсурсы, як нафта і газ, прадаваліся Беларусі па заніжаных коштах», — адзначыў кіраўнік CASE.

Разам з тым, па словах Наўдорскага, расейскія датацыі ў хуткім часе знікнуць, бо Расея імкнецца ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, што патрабуе ўвядзення рынкавых коштаў на ўсе тавары і паслугі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках