23 снежня 2024, панядзелак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыю не ўключаюць у выбаркамы, таму што з ёй «немагчыма дамовіцца»

11

Затое дамовіцца можна з БРСМ і «Белай Руссю».

Пасяджэнне Рэчыцкага райвыканкама праходзіла 2 лістапада. Пры фарміраванні ўчастковых камісіяў нават былі агучаныя крытэры, паволе якіх адбіраліся чальцы камісіяў - вопыт удзелу ў папярэдніх выбарчых кампаніях, колькасць калектыву, які вылучыў свайго прадстаўніка, дзелавыя якасці прэтэндэнтаў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У выніку паводле гэтых крытэраў падышлі: 338 чалавек, якія вылучаліся ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў, 117 - ад працоўных калектываў, 191 - ад розных прафсаюзаў, 75 - ад Беларускага саюза жанчынаў, 12 - ад ветэранаў, 39 - ад «Белай Русі», 10 - ад БРСМ. Ад апазіцыйных партыяў у камісіі ўключаныя толькі 5 чалавек - 1 ад Партыі БНФ (вылучаліся 7) і 4 ад партыі «Справядлівы свет» (вылучаліся 9). У склад участковых камісіяў не ўключылі нікога ад АГП, Грамадзкага аб'яднання БНФ «Адраджэньне» і КПБ.

На пытанне, чаму не ўключылі ў камісію прадстаўніка ад ГА БНФ «Адраджэнне», які мае вопыт працы ў камісіі на апошніх парламенцкіх выбарах, дырэктара прыватнага прадпрыемства Шабетніка А.В., старшыня Рэчыцкага райвыканкама Шостак П.Н. адказаў: «З ім немагчыма дамовіцца».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках