25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяраў выбуху на «Пінскдрэве» можа павялічыцца

1

Стан траіх пацярпелых ад выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП», якія знаходзяцца ў рэанімацыі Берасцейскай абласной бальніцы, застаецца стабільна цяжкім.

Як паведамілі БелаПАН у клініцы, яны па-ранейшаму падлучаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Яшчэ трое пацярпелых знаходзяцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Менску. Паводле словаў галоўнага лекара Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктара Сірэнкі, іх стан ацэньваецца як стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці. Усе трое пераведзеныя з рэанімацыі ў саматычнае апёкавае аддзяленне.

Нагадаем, у выніку выбуху, што адбыўся на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» 25 кастрычніка, загінулі 14 чалавек. Целы дваіх былі выяўленыя ратавальнікамі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў.

Паводле дадзеных МНС, меркаваная прычына НЗ - «выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул».

Па факце выбуху пракуратура Берасцейскай вобласці ўзбудзіла справу па ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбуханебяспечных прадпрыемствах альбо ў выбуханебяспечных цэхах альбо правілаў бяспекі выбуханебяспечных працаў). На гэтым тыдні справа перададзеная для расследавання ў Генеральную пракуратуру.

На ўзроўні Савета бяспекі Беларусі створана камісія па расследаванні прычынаў НЗ, якая 15 лістапада павінна далажыць Савету бяспекі пра вынікі расследавання. Акрамя таго, уласную камісію па расследаванні прычынаў трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках