6 лiстапада 2024, Серада, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за тавару на $400 у прадпрымальнікаў канфіскавалі аўтобус

35

Буйнагабарытны аўтобус «MAЗ» коштам 200 тысяч даляраў канфіскавала Гомельская мытня з-за выяўленай у ім кантрабанды на 400 даляраў.

Кантрабанду ў аўтобусе «MAЗ 251050», які рухаўся з Украіны ў Беларусь, мытнікі выявілі ўвечары 4 лістапада. У салоне знаходзіліся 17 пасажыраў, кіраваў аўтобусам грамадзянін Беларусі, паведамляе БелаПАН.

У ходзе мытнага надгляду салона аўтобуса інспектарам мытні сумесна з супрацоўнікам памежатрада пасля дэмантажу дэкаратыўнай панэлі ў тэхналагічнай паражніне былі выяўленыя дваццаць бутэлек з вадкасцю «Гіяцынт» для ачысткі пітной вады і антыкаразійная вадкасць для насычэння драўляных вырабаў, паведамляе прэс-група Гомельскай мытні.

Пры даглядзе багажнага аддзялення аўтобуса, пасля дэмантажу дэкаратыўнай панэлі, у тэхналагічнай паражніне электраабсталявання для ацяплення салона аўтобуса была выяўленая лабараторная ўніверсальная цэнтрыфуга «ЦЛУ-1 «Арбіта».

Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс. Тавар коштам больш за 1 млн. 300 тысяч рублёў і аўтобус «MAЗ» папярэднім ацэначным коштам 600 мільёнаў рублёў канфіскаваныя.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках