28 снежня 2024, Субота, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збеглага ў Беларусь Бакіева будуць судзіць завочна

13

Краіны, дзе знаходзяцца асуджаныя, будуць абавязаныя выканаць рашэнні кіргізскага суда.

17 лістапада ў Кыргызстане распачнецца суд над абвінавачванымі ў масавым расстрэле ўдзельнікаў мітынгу ў Бішкеку 7 красавіка. Пра гэта паведаміў у аўторак на прэс-канферэнцыі віцэ-прэм'ер, куратар праваахоўных органаў краіны Азімбек Бекназараў, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«Працэс над абвінавачванымі ў масавым расстрэле мірных мітынгоўцаў 7 красавіка, хутчэй за ўсё, распачнецца 17 лістапада», - сказаў ён.

У выніку сутыкненняў у Бішкеку 7 красавіка, якія прывялі да змены ўлады ў краіне, загінула і памерла ад ранаў 87 чалавек, больш за 1000 былі параненыя.

Па словах Бекназарава, гэта будзе прэцэдэнт у кіргізскім правасуддзі, калі людзей будуць судзіць завочна.

Абвінавачванні па масавых расстрэлах удзельнікаў мітынгу 7 красавіка прад'яўленыя 28 падазраваным, з якіх шэсць знаходзяцца па-за межамі рэспублікі, у прыватнасці, гэта прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, яго брат Жаныш, былое кіраўніцтва спецслужбаў краіны.

Бекназараў адзначыў, што калі суд вынесе абвінаваўчы прысуд асобам, якія хаваюцца па-за межамі рэспублікі, дык краіны, дзе будуць знаходзіцца асуджаныя, «будуць абавязаныя выканаць рашэнні кіргізскага суда».

Гэты працэс будзе таксама самым буйным у гісторыі Кыргызстана, чакаецца, што ў ім будуць удзельнічаць каля 1000 чалавек. У рэспубліцы да гэтага дня не праводзіліся такога кшталту разбіральніцтвы і слуханні, звязаныя з гэткай вялікай колькасцю людзей, і ў сувязі з гэтым гэты працэс будзе разглядацца ў Рэспубліканскім палацы спорту, размешчаным у Бішкеку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках