28 снежня 2024, Субота, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія школьнікі будуць ездзіць у транспарце па дзённіках

20

Не плаціць за праезд вучням сярэдніх школаў сталіцы дазволілі з гэтага аўторка, 7 снежня.

Нагадаем, з такой прапановай некалькі месяцаў таму да ўрада звярнуліся дэпутаты. А на Усебеларускім сходзе ідэю падтрымаў прэзідэнт: «У апошні час усё больш узнімаецца пытанне аб ільготах на праезд школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў (...). Думаю, што з гэтым трэба пагадзіцца. Ураду ў тыднёвы тэрмін прапрацаваць гэтае пытанне, пралічыць і ўнесці канкрэтныя прапановы», піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Першымі ўказанне выканалі ў Менску. Зараз талончыкі і жэтончыкі школьнікам можна не купляць. Дарэчы, бясплатнага праезду для вучняў у Беларусі не было ніколі. Да адмены ільготаў за праезд трэба было плаціць палову кошту.

- А як дзіцяці даказаць, што ён - школьнік, а не першакурснік, напрыклад? - пацікавіліся ў сталічных транспартнікаў.

- Бацькі могуць узяць даведку ў школе. Такія ж даведкі выдавалі раней, калі быў ільготны праезд для школьнікаў. Але на першым этапе, калі даведкі няма, мы гатовыя разглядаць дзённікі, - патлумачыў начальнік службы руху КУП «Менскі метрапалітэн» Рыгор Якімкаў. - Вядома, калі дзіця вучыцца ў малодшых класах, дык па вонкавым выглядзе зразумела, што ён школьнік. Але калі гэта 16-гадовы хлопец ростам метр восемдзесят, дык трэба, каб быў дакумент.

Гэтыя ж правілы будуць дзейнічаць і ў наземным транспарце. А вось пытанне з праездам студэнтаў, як у Менску, так і ў іншых гарадах, пакуль знаходзіцца ў прапрацоўцы. У бліжэйшыя дні з гэтай нагоды павінна быць прынятае рашэнне ўрада.

Ці можна здаць праязны, які купілі школьніку загадзя?

- Мы купілі свайму сыну праязны на снежань. А тут даведаліся, што праезд зрабілі бясплатным. Яго прымуць у касе назад? - датэлефанавалася ў рэдакцыю «КП» мама дзесяцікласніка.

- Я хацеў бы нагадаць, што білетная прадукцыя назад не прымаецца, - кажа Рыгор Якімкаў. - Гэта датычыць і праязных, і талонаў на праезд, і жэтонаў ў метро.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках