23 снежня 2024, панядзелак, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік Казлоў: «Ад міліцыі не патрабуюць прадухіляць фальсіфікацыі»

10

Укідванні бюлетэняў адбываюцца якраз у той момант, калі супрацоўніка міліцыі просяць выйсці і аглядзець штосьці па-за межамі ўчастка.

Беларуская міліцыя абвясціла пра пераход на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Ці дапаможа гэта засцерагчыся ад фальсіфікацыяў падчас датэрміновага галасавання? Што азначае ўзмоцнены варыянт нясення службы, пра які абвясціла міліцыя? Згодна з паведамленнем Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, захады, якія робяцца ў сувязі з гэтым, тычацца не толькі непасрэдна выбарчых участкаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«У гэтыя дні ахоўнікі парадку больш увагі аддадуць эфэктыўнай і аператыўнай рэакцыі на становішча, якое складаецца са злачыннасцю, а таксама на аказанне ў межах сваёй кампетэнцыі дапамогі выбарчым камісіям. Будуць створаныя кругласуткавыя сітуацыйныя штабы, узмоцненая следчая аператыўная група», - кажа кіраўнік упраўлення Канстанцін Шалькевіч.

Міліцыя абяцае асабліва пільна ахоўваць месцы, дзе кандыдаты праводзяць сустрэчы з выбарцамі, а таксама выбарчыя ўчасткі, на якіх з 14 снежня пачынаецца датэрміновае галасаванне. Аб'явы пра гэта ад сённяшняга дня гучаць паўсюль, у тым ліку ў гарадскім транспарце.

«Паважаныя менчукі. 19 снежня 2010 года адбудуцца выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калі вы не маеце магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў, дык у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам вы можаце прагаласаваць датэрмінова ў памяшканні выбарчага ўчастку...», - кажацца ў паведаменні.

Гэтак менчукоў папярэджваюць пра датэрміновае галасаванне ў менскім метро. Да інфармавання падключыліся таксама дзяржаўныя радыё і тэлебачанне. А як будзе арганізаваная ахова бюлетэняў, якія грамадзяне ўкінуць у скрыні датэрмінова? Ці ёсць гарантыя, што да гэтых галасоў хтосьці не падкіне нейкія іншыя, несапраўдныя?

Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў два гады таму,

падчас парламенцкіх выбараў, дзяжурыў на адным з выбарчых участкаў у Фрунзенскім раёне Менску. Мікалай Казлоў стаў сведкам таго, як сябры выбарчай камісіі ўкідалі ў скрыню для галасавання «падробленыя бюлетэні», але на рапарт міліцыянта яго начальства ніяк не адрэагавала, і фальсіфікатараў выбараў да адказнасці ніхто не прыцягнуў. Паводле Мікалая Казлова, ахова міліцыянтамі скрыняў, нават кругласуткавая, і зараз не гарантуе захаванасці выбарчых скрыняў, бо ў іх па-ранейшаму есць інструкцыя падпарадкоўвацца начальнікам выбарчых камісіяў, мяркуе Мікалай Казлоў.

«Укідванні бюлетэняў адбываюцца якраз у той момант, калі супрацоўніка міліцыі просяць выйсці і агледзець нешта па-за межамі ўчастку».

Казлоў кажа, што супрацоўнікаў міліцыі, якія ахоўваюць выбарчы ўчастак, папярэджваюць пра магчымыя правакацыі менавіта з боку апазіцыі, а пра тое, што парушэння закону варта чакаць і ад сяброў камісііяў, у інструктажы гаворка не ідзе. Увогуле ніхто не ставіць за асноўную мэту не дапусціць фальсіфікацыі, сцвярджае падпалкоўнік Казлоў.

«Галоўнае, на маю думку, чаго няма ў інструктажах і што павінна быць: гэта пастаноўка задачы аб недапушчальнасці фальсіфікацыі выбараў. Калі такая задача будзе пастаўленая, мяркую, сябрам камісіі будзе вельмі складана займацца фальсіфікацыямі. Але такой задачы не ставяць, яе свядома абмінаюць. А вось рэкамэндацыя ахоўнікам выконваць пажаданні кіраўніка камісіі ёсць, і яна ў выніку дае магчымасць фальсыфікаваць выбары», - упэўнены Мікалай Казлоў.

Былы міліцыянт кажа, што тэхнічна забяспечыць выкананне загаду аб недапушчэнні фальсіфікацыяў нескладана — дзеля гэтага хапае і чалавечых рэсурсаў, і тэхнікі.

«Дастаткова несці ахову так, каб скрыні для галасавання заўсёды былі пад вонкавым кантролем хаця б аднаго з міліцыянтаў», — кажа Мікалай Казлоў.

Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы раіць кандыдатам у прэзідэнта дамагацца ад кіраўніцтва МУС, каб перад супрацоўнікамі міліцыі, якія заступаюць на дзяжурства на выбарчых участках, ставілася якраз гэтая задача: не дапускаць фальсіфікацыі выбараў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках